Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТО дашле у Ірак 300 вайсковых інструктараў


БРУСЭЛЬ. НАТО сёньня адобрыла плян накіраваць у Ірак каля 300 вайсковых інструктараў. На сустрэчы амбасадараў краінаў-сябраў НАТО у Брусэлі быў прыняты праект пляну стварэньня навучальнага цэнтра у Іраку для падрыхтоўкі афіцэраў. Дэталі пляну пакуль не распрацаваныя, але навучаньне плянуецца пачаць як магчыма хутчэй, паводле прэсавага прадстаўніка НАТО. Пэнтагон учора заявіў, што кіраўнік абароны ЗША Доналд Рамсфэльд на сустрэчы на наступным тыдні запатрабуе ад НАТО хуткіх дзеяньняў з увагі на павялічэньне гвалту у Іраку.
XS
SM
MD
LG