Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нобэлеўская прэмія міру 2004 -- Вангары Маатаі з Кеніі


ОСЛО. Нарвэскі Нобэлеўскі камітэт прысудзіў Нобэлеўскую прэмію міру 2004 Вангары Маатаі з Кеніі. Паводле Камітэту, прэмія прысуджаная ёй за унёсак у справу аховы асяродзьдзя, дэмакратыі і міру. Вангары Маатаі, цяперашняя намесьніца міністра аховы асяродзьдзя Кеніі, -- першая афрыканская жанчына, уганараваная Нобэлеўскай прэміяй міру. Яна – кіраўніца руху “Зялёны пояс”, актывісты якога пасадзілі болей за 30 мільёнаў дрэваў у Афрыцы. “Зялёны пояс” быў створаны у 1977 годзе ня толькі як экалягічны рух у Кеніі, але і дзеля павышэньня статуса жанчыны у грамадзтве і стварэньня новых працоўных месцаў.
XS
SM
MD
LG