Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 8 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 8 кастрычніка

“Крыніца”, 1924 год:

“24 верасьня сёлетняга году на цягнік ідучы з Берасьця на Лунінец, між станцыямі Парахонск і Плаўна, а 2 гадзіне ў дзень напала 40 аружных чалавек. У цягніку, між іншым, ехалі: палескі ваявода Даўнаровіч, акружны камандант паліцыі, біскуп Лазінскі і санатар Выслоух. Усіх іх аграбілі, а каманданта і ваяводу разьдзелі да нага і пабілі. Аграбленым бытцам пакінулі квіты ад нейкага украінска-беларускага таварыства. Забіты адзін і 2 раненыя”.

“Чырвоная змена”, 1954 год:

“Нядаўна пры капанні катлавана пад будынак новай гідраэлектрастанцыі ў лукавіне рэк Рось і Валпянка на глыбіні чатырох метраў былі выяўлены чэрап гіганцкага аленя, а таксама па-майстэрску аддзеланы з косці малаток. Паблізу знойдзены рогі касулі велізарных размераў. Паводле заключэння вучоных, знаходкі адносяцца да перыяду неаліта, які для Беларусі вызначаецца 7–2 тысячамі год да нашай эры. Гэта яшчэ раз пацвярджае засяленне тутэйшых краёў чалавекам у глыбокай старажытнасці. Археалагічныя знаходкі перададзены Ваўкавыскаму ваенна-гістарычнаму музею імя П.І.Баграціёна”.

“Звязда”, 1964 год. Да пачатку Алімпіяды ў Японіі:

“Звыш 8000 спартсменаў і афіцыяльных асоб з амаль сто краін будуць прадстаўлены на Такійскай Алімпіядзе. Такога яшчэ не было! На ХV гульнях у Хельсінкі прыехала каля пяці тысяч спартсменаў з 69 краін, праз чатыры гады ў Мельбурн сабралася амаль на дзве тысячы ўдзельнікаў менш, хоць яны выступілі таксама пад 69-ю флагамі. Нарэшце, у Рыме нарадзіўся новы рэкорд — каля шасці тысяч спартсменаў з 84 краін. Мяркуючы па ўсім, Такійская Алімпіяда ва ўсіх адносінах стане грандыёзнейшым спартыўным святам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG