Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ракетныя напады уначы на Кабул -- ахвяраў няма


КАБУЛ. У Афганістане заўтра адбудуцца першыя у гісторыі краіны наўпроставыя прэзыдэнцкія выбары. Болей за сто тысячаў афганскіх і замежных вайскоўцаў -- у стане падвышанай баявой гатоўнасьці, паколькі талібы пагражалі сарваць галасаваньне. Уначы на Кабул былі накіраваныя некалькі ракетных удараў – ахвяраў няма. Ракета, накіраваная на раён, дзе месьцяцца дыпляматычныя прадстаўніцтвы, выбухнула у паветры і не прынесла шкоды. Дзьве ракеты упалі на тэрыторыі італьянскай базы сілаў НАТО у перадмесьці Кабулу.
XS
SM
MD
LG