Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваслаўным вернікам, якія не жадаюць атрымліваць пашпарты, Вярхоўны суд адкажа пасьля рэфэрэндуму


Алег Грузьдзіловіч, Менск Група праваслаўных вернікаў не жадае атрымліваць пашпарты новага ўзору, у якіх кожнаму грамадзяніну прысвоены асабісты нумар, паколькі лічыць гэта несумяшчальным з рэлігійнымі поглядамі. Два тыдні таму Вярхоўны суд пачаў разгляд пазову шэрагу такіх асобаў да Міністэрства юстыцыі й Цэнтрвыбаркаму. Меркавалася, што сёньня будзе рашэньне, аднак суд вырашыў зрабіць гэта 18 кастрычніка.

Паводле некаторых зьвестак, такіх вернікаў у Беларусі каля 5 тысяч. Цяпер пад пытаньнем іхны ўдзел у выбарах і рэфэрэндуме. Цэнтрвыбаркам Беларусі папярэдзіў, што грамадзянам са старымі пашпартамі выбарчых бюлетэняў выдаваць ня будуць – замест іх прапанавана атрымаць у міліцыі часовыя даведкі.

Актывісты ініцыятыўнай групы, якія падалі пазовы ў Вярхоўны Суд, не выключаюць, што адтэрміноўка рашэньня тлумачыцца нежаданьнем уладаў псаваць адносіны зь вернікамі напярэдадні рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG