Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Валерыя Шчукіна затрымалі за распаўсюд улётак, але будуць судзіць за супраціў міліцыянтам


Браніслава Станкевіч, Віцебск Валерыя Шчукіна міліцыянты затрымалі ў Віцебску каля кінатэатра “Брыгантына”, дзе ён распаўсюджваў улёткі з заклікам сказаць “не” на рэфэрэндуме 17-га кастрычніка.

Вядомы праваабаронца меркаваў раздаць улёткі жыхарам мікрараёну “Поўдзень-6”, дзе праводзілася сустрэча з кандыдатам “ад улады” Аляксандрам Гудковым, але да прызначанага месца яму дайсьці не ўдалося. Валерыя Шчукіна спыніў міліцэйскі патруль, які, нягледзячы на ўсе тлумачэньні пра канстытуцыйнае права на перадвыбарчую агітацыю, змусіў праваабаронцу паехаць у Першамайскі РАУС.

У пастарунку на яго склалі пратакол. Аднак абвінавацілі Шчукіна ўжо не ў распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі, як здаралася раней, а ў тым, што ён “аказаў супраціўленьне” ахоўнікам парадку.

Суд над Валерыем Шчукіным адбудзецца 8 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG