Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынамсі 35 загіблых ад выбухаў у Эгіпце


КАІР. Паводле апошніх дадзеных, прынамсі 35 чалавек, у асноўным ізраільцаў, загінулі ў выніку выбухаў на трох эгіпэцкіх курортах – больш за 100 чалавек параненыя. Найбольш моцны выбух адбыўся ў горадзе Таба, у гатэлі, дзе ў гэтыя дні – дні сьвята Суккот – знаходзілася шмат сем’яў з Ізраілю. Будынак часткова разбураны. Ізраільскія спэцслужбы , якія яшчэ ў верасьні заклікалі сваіх суайчыньнікаў ня ехаць у адпачынак у Эгіпет, лічаць, што выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Іншыя, больш слабыя выбухі адбыліся ў гарадох Нувэйба і Рас-Султан – таксама папулярных сярод ізраільскіх турыстаў. Ніхто пакуль ня ўзяў на сябе адказнасьць за замахі.
XS
SM
MD
LG