Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анатоль Лябедзька: “Гэта на карысьць дэмакратыі і на карысьць Беларусі”


RFE/RL Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Анатоль Лябедзька зьвяртае ўвагу, што гэты дакумэнт рыхтаваўся даўно, наступным чынам пракамэнтаваў прыняцьце “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”:

(Лябедзька: ) “Я перакананы, што гэта рэакцыя не на тое, што гавораць беларускія палітыкі, беларускія апазыцыянэры, а рэакцыя на тое, што робіць беларускі рэжым. Акт аб дэмакратыі не прывязаны да выбараў і рэфэрэндуму. Гэтае пытаньне доўгі час стаяла ў парадку дня. І толькі шэраг акалічнасьцяў не дазваляў прыняць яго раней. Ён прыняты, гэта ёсьць ужо рэаліяй. І я думаю, калі мы радок за радком уважліва прачытаем гэты дакумэнт, які прыняты, то большасьць людзей павінна сказаць, што гэта на карысьць дэмакратыі і на карысьць Беларусі”.
XS
SM
MD
LG