Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Кароль: Беларускія ўлады прадэманстравалі, што баяцца гэтага закону


RFE/RL Намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Аляксей Кароль ня зьвязвае час прыняцьця “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” і беларускія выбары й рэфэрэндум, і сказаў наступнае:

(Кароль: ) “Ужо другі год абмяркоўваецца ў гэты закон. Я маю на ўвазе там, у Амэрыцы. Што датычыць хуткасьці прыняцьця, я лічу, што трэба было прымаць яго раней. На выбарчую сытуацыю гэта паўплывае ў тым сэнсе, што ён будзе выкарыстаны дэмакратамі, якія ідуць на выбары. Улады ўжо прадэманстравалі спалох, прадэманстравалі, што яны баяцца гэтага закону. Бо за гэтым законам стаіць палітычная лінія і меркаваньні міжнароднай супольнасьці на сучасны палітычны стан Беларусі”.
XS
SM
MD
LG