Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Івонка Сурвіла: “Варыянт дэмакратызацыі з дапамогай Масквы – адрынуты”


Сяргей Навумчык, Прага Прыняцьце Сэнатам ЗША “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” камэнтуе па тэлефоне з Канады Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

(Сурвіла: ) “Гэта папросту сьведчыць аб тым, што сьвет зразумеў: няма месца для дыктатуры ў цэнтры Эўропы. Самае галоўнае, на маю думку – гэта тое, што гутарка ў апошняй вэрсіі закону ідзе ўжо не пра дэмакратызацыю з дапамогай Масквы (гэта было поўным абсурдам у папярэдніх выказваньнях Кангрэсу) – а гутарка ідзе пра дэмакратычную, незалежную Беларусь”.
XS
SM
MD
LG