Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьвесткі пра хабары, якія выплаціў Садам Хусэйн


ВАШЫНГТОН. Цэнтральнае кіраваньне выведкай ЗША апублікавала сьпіс прыватных асобаў, кампаніяў, палітычных партыяў і урадавага чынавенства розных краінаў, якім урад былога ірацкага лідара Садама Хусэйна даваў хабары, каб дамагчыся адмены санкцыяў ААН супраць Іраку, уведзеных у 1990-м годзе. У сьпісе – сотні прозьвішчаў, у тым ліку палітыкі і бізнэсоўцы Расеі і Францыі, у прыватнасьці былы міністар унутраных справаў Францыі Шарль Паскуа і расейскі палітык Уладзімер Жырыноўскі. У сёньняшняй заяве міністэрства замежных справаў Францыі гаворыцца, што справаздачы амэрыканскай выведкі “ня мае доказаў”.
XS
SM
MD
LG