Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі перадаў у Думу дакумэнты адносна Кіёцкага пратаколу


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін падаў на ратыфікацыю у Дзяржаўную Думу пакет дакумэнтаў адносна Кіёцкага пратаколу. Яны будуць разглядацца, як чакаецца, на адным з бліжэйшых паседжаньняў парляманту. ЗША адмовіліся падпісаць Кіёцкі пратакол. Кіёцкі пратакол абмяжоўвае аб’ём выкідаў у атмасфэру вуглякіслага газу. Праект пагадненьня падпісалі многія краіны сьвету у 1997 г. у Кіёта (Японія), каб яно сталася дзейсным ва ўсім сьвеце, патрэбна, каб далучылася і Расея.
XS
SM
MD
LG