Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тры рэзалюцыі адносна Чачэніі Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы


БРУСЭЛЬ. Парляманцкая асамблея Рады Эўропы прыняла тры рэзалюцыі адносна Чачэніі. У рэзалюцыі адносна палітычнай сытуацыі гаворыцца, што невыкананьне законаў замінае нармалізацыі сытуацыі у краіне. У рэзалюцыі адносна правоў чалавека у Чачэніі адзначаюцца шматлікія парушэньні. Трэцьцяя рэзалюцыя прысьвечаная становішчу чачэнскіх уцекачоў. Там адзначаюцца высілкі уладаў Інгушэціі дзеля паляпшэньня умоваў жыцьця уцекачоў, аднак асуджаюцца спробы іх гвалтоўнага вяртаньня у Чачэнію. Новы прэзыдэнт Чачэніі Алу Алханаў у часе свайго выступу сёньня у Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы сказаў, што “і сацыяльна-палітычная і крымінальная сытуацыя у Чачэніі – пад кантролем” і што сытуацыя адносна правоў чалавека у Чачэні палепшылася. Учора Алханаў сказаў, што каля 18 000 уцекачоў вярнуліся у Чачэнію.
XS
SM
MD
LG