Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Моцны выбух у цэнтры Багдаду


БАГДАД. У цэнтры Багдаду сёньня адбыўся моцны выбух. Дым уздымаўся над “Зялёнай зонай”, дзе месьцяцца урадавыя будынкі і прадстаўніцтвы ЗША. Пра пацярпелых пакуль не паведамляецца. На поўначы Іраку учора у выніку апэрацыі амэрыканскіх і ірацкіх войскаў затрыманыя як найменей 20 ваяўнікоў. Блізу гораду Байджы у выніку нападу забіты адзін амэрыканскі вайсковец і паранены мясцовы перакладчык. Баі ірацкііх і амэрыканскіх войскў з паўстанцамі адбываліся у Садр-Сіці, бедным перадмесьці Багдаду. Пераходны урад Іраку паведаміў, што працягваюцца перамовы з прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага лідара Муктады ас-Садра. Паводле апошніх зьвестак, у Іраку загінулі чацьвёра амэрыкнскіх вайскоўцаў і чацьвёра параненыя. З амэрыканскіх і ірацкіх турмаў былі вызваленыя 240 вязьняў.
XS
SM
MD
LG