Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарыстычны напад у Пакістане


МУЛТАН. У Пакістане у горадзе Мултан (правінцыя Пэнджаб) у выніку выбуху бомбы у аўтамабілі загінулі як найменей 40 чалавек і параненыя болей за 100. Выбух адбыўся, калі вялікая колькасьць людзей сабралася ушанаваць памяць вайсковага суніцкага лідара Азама Таріка (кіраўніка забароненай групоўкі “Сіпах-і-Сахаба”) у гадавіну яго забойства. Раней, 6 дзён таму у выніку бомбавага нападу самагубцы загінулі 30 шыітаў у мячэці гораду Сіялкот на усходзе краіны. Улады мяркуюць, што сёньняшні напад – помста ваяўнікоў-шыітаў. Вуліцы гораду цяпер патрулююць паліцыянты і урадавыя вайскоўцы дзеля прадухіленьня новых праяваў гвалту.
XS
SM
MD
LG