Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомельскі гарвыканкам не дазваляе гараджанам ладзіць перадвыбарчыя пікеты


Казімір Яноўскі, Гомель Замовы на правядзеньне пікетаў цягам 6-16 кастрычніка ў гарвыканкам падалі 11 жыхароў Гомеля – аднак гарвыканкам не дазваляе ім гораду ладзіць пікеты супраць рэфэрэндуму ды афіцыйных кандыдатаў у дэпутаты.

Да прыкладу, сябра АГП Зінаіда Шуміліна меркавала ладзіць пікет супраць трэцяга тэрміну прэзыдэнта і супраць афіцыйнага кандыдата ў дэпутаты, генэрала міліцыі Леаніда Глухоўскага ў 37-й выбарчай акрузе. Аднак дазволу на пікет ні спадарыня Шуміліна, ні іншыя гараджане не атрымалі:

(Шуміліна: ) “Пазбаўляюць мяне ўлады права на агітацыю супраць”.

Не атрымаў афіцыйнага дазволу гарвыканкаму на правядзеньне сустрэчаў з выбарцамі ў людных месцах і кандыдат у дэпутаты ад АГП у Цэнтральнай выбарчай акрузе №35 Юрый Варонежцаў.

Намесьнік старшыні гарвыканкаму Мікалай Усаў паведаміў кандыдату, што месцы сустрэчаў вызначаны адміністрацыяй Цэнтральнага раёну. Іншых быць ня можа. Гаворыць Юрый Варонежцаў:

(Варонежцаў: ) “Улады баяцца любой актыўнасьці, любой цікавасьці выбарцаў да тых грамадзка-палітычных працэсаў, што адбываюцца ў нашай краіне”.
XS
SM
MD
LG