Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Хамайда працягвае палітычны пэрфомэнс


Браніслава Станкевіч, Віцебск Учора віцебскі апазыцыянэр выходзіў да “Сіняга дому” з чыстым аркушам паперы замест плякату. На пытаньні віцяблянаў пра тое, чаму на паперы нічога няма, спадар Хамайда адказваў прыблізна так: “Вось прагаласуеце “за” на рэфэрэндуме, і ў вас нічога ня будзе!”

Сёньня на плякаце Барыса Хамайды зьявіўся чорны квадрат. Убачыўшы гэта, хто-ніхто з дасьведчаных мінакоў пытаўся, ці ня ёсьць гэта знакаміты “Чорны квадрат” Казіміра Малевіча. Але тыя, хто бачыў учорашні белы аркуш, адразу здагадваліся пра сымболіку сёньняшняга плякату. А тым, хто сам не здагадваўся, ўсё тлумачыў прысутны побач Уладзімер Плешчанка: “Гэткага колеру будзе наша доля, калі мы дазволім Лукашэнку кіраваць намі і трэці тэрмін”.

Як і ўчора, міліцыянты зноў спыняліся каля апазыцыянэраў: выйшлі з машыны, паглядзелі на вясёлы натоўп, які сабраўся вакол апазыцыянэраў, параіліся з кімсьці па рацыі. А потым мусілі паехаць далей: усё ж ніякіх відавочных прыкметаў палітычнае агітацыі выява чорнага квадрату ня мае. Іначай трэба было б судзіць і Казімера Малевіча.
XS
SM
MD
LG