Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнкава рэакцыя на “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”: “Яны ўжо там атупелі й апупелі”


Ул. інф. У сваім выступе 6 кастрычніка А.Лукашэнка назваў амэрыканскі “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” “найлепшым падарункам” для сябе.

(Лукашэнка: ) “Самае дзікае нашы сродкі масавай інфармацыі ўжо паказалі – самая архаічная сыстэма выбараў у Злучаных Штатаў Амэрыкі. Там жа няма прамых выбараў прэзыдэнта. Абіраюць выбаршчыкаў, выбаршчыкі абіраюць прэзыдэнта, у выніку дзейны прэзыдэнт атрымаў меней галасоў, чым той, які заняў другое месца. Ну хіба гэта нармалёва?

Дайшлі ажно да таго, што запатрабавалі абнародаваць даходы прэзыдэнта Беларусі. Пры чым тут выбары ў парлямэнт, рэфэрэндум – і даходы прэзыдэнта? Я, праўда, даручыў неадкладна зараз усё падлічыць, што мне заплаціла дзяржава, неадкладна, і накіраваць у Амэрыку. Мы ім накіруем даходы прэзыдэнта. А потым наш парлямэнт у новым складзе сыдзецца й запатрабуе, каб Буш да выбараў абнародаваў свае даходы, і параўнаем – ці дашле ён нам такую інфармацыю? Разумееце, да дзікасьці даходзіць. Яны ўжо там атупелі й апупелі, што яны ня ведаюць, што яны робяць. Пры чым тут даходы прэзыдэнта?

Іхныя патрабаваньні – яны ж перапісаныя з опусаў нашай апазыцыі. Яны ж туды адвезьлі гэтыя патрабаваньні – яны так у закон і запісалі. А наогул гэта такі фактар глупскага ціску на нашу краіну. Лепшага падарунку ўладзе ў Беларусі ня трэба. Калі вы папракаеце мяне ў тым, што я шукаю ўнутранага й зьнешняга ворага – навошта вы даяце падставу, каб я знаходзіў гэтага ворага за межамі краіны, навошта вы падкідаеце нам гэтыя шанцы?”
XS
SM
MD
LG