Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 кастрычніка Скрабец правядзе мітынг на плошчы Бангалор


Валер Каліноўскі, Менск Менскі гарвыканкам задаволіў заяўку дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Скрабца й дазволіў яму арганізаваць 10 кастрычніка ў парку “Дружбы народаў” ля плошчы Бангалор перадвыбарчы мітынг.

У гэты дзень у Менску будзе арганізавана некалькі дзясяткаў сустрэчаў апазыцыйных кандыдатаў з выбарцамі ў акругах. А на Бангалоры адбудзецца выніковы мітынг.

Раней Менскі гарвыканкам адмовіў прадстаўнікам партыяў БНФ і АГП у правядзеньні 10 кастрычніка на плошчы Бангалор падобнага перадвыбарчага і антырэфэрэндумнага мітынгу й канцэрту. Чыноўнікі спаслаліся на тое, што заяўка на акцыю была пададзеная ў неадпаведны тэрмін і не была прыкладзена праграма канцэрту.
XS
SM
MD
LG