Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Страсбуры пра сытуацыю ў Чачэніі


СТРАСБУР. Сытуацыя ў Чачэніі галоўнай тэмай сёньняшняга паседжаньня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры. Будуць абмеркаваныя, ў прыватнасьці, палітычная і гуманітарная сытуацыя ў рэспубліцы. У адмысловай справаздачы ПАРЭ, якая была распаўсюджаная сёлета напрыканцы верасьня гаварылася, што ў Чачэніі працягваюцца масавыя парушэньні правоў чалавека, пануе атмасфэра бяскарнасьці. Дакумэнт утрымлівае рэзкую крытыку на адрас абодвух бакоў канфлікту.
XS
SM
MD
LG