Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрымалі машыну з 30,000 асобнікамі бюлетэня грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”


Казімер Яноўскі, Гомель У Гомелі ў другой палове дня міліцыянты затрымалі праваабаронцу, старшыню рэгіянальнага аддзяленьня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алеся Яўсеенку. Ён перавозіў з кіроўцам на мікрааўтобусе 30 тысячаў асобнікаў інфармацыйнага бюлетэню Грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”.

Бюлетэнь цалкам прысьвечаны выбарам і рэфэрэндуму наконт працягу паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Адзін з цэнтральных артыкулаў бюлетэню называецца так (па-расейску): “Референдум вне закона”.

У міліцэйскім пастарунку Чыгуначнага раёну Гомеля Алеся Яўсеенку трымалі амаль тры гадзіны. На яго складзены пратакол аб парушэньні артыкулу 172 Адміністрацыйнага кодэксу – распаўсюд друкаваных вырабаў, зьмест якіх накіраваны на нанясеньне ўрону дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.

13 кастрычніка пратакол будзе разглядаць адмысловая камісіі адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомеля.
XS
SM
MD
LG