Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктару Купалаўскага тэатру Генадзю Давыдзьку сарвалі сустрэчу з выбарцамі?


Алег Грузьдзіловіч, Менск У кандыдата ў дэпутаты па Купалаўскай акрузе дырэктара тэатра імя Янкі Купалы Генадзя Давыдзькі сёньня сарвалася перадвыбарчая сустрэча са студэнтамі Тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Перашкодзіла канкурэнтка Давыдзькі апазыцыянэрка Валянціна Палевікова.

Генадзя Давыдзьку шмат хто лічыць вылучэнцам у парлямэнт “ад улады”. Аднак сам ён з гэтым ня згодны і кажа, што змагаецца за мандат дэпутата на роўных з усімі. Пра гэта ён мне сказаў ў калідоры інтэрнату тэхналягічнага ўнівэрсытэту, куды актора запрасілі на сустрэчу з выбарцамі. Генадзь Давыдька не сьпяшаўся і падрабязна тлумачыў, чаму ён падтрымлівае ідэю правядзеньня рэфэрэндуму.

(Давыдзька: ) “Я падтрымліваю саму працэдуру: што кіраўнік мае права запытацца ў сваіх падначаленых. Што тут дзіўнага?”

Нашая размова яшчэ не завяршылася, калі ў Генадзя Давыдзькі зазваніў мабільны тэлефон, і ён выйшаў на ганак інтэрната. У гэты час з актавай залі сталі выходзіць студэнты. Аказваецца, ім толькі што абвясьцілі, што Генадзь Давыдзька не прыехаў, і сустрэча скасаваная. Некаторыя выходзілі расчараванымі, як пасьля адмены спэктаклю зь любімым акторам.

(Студэнтка: ) “Я не зразумела, навошта нас ўвогуле зьбіралі? Ён жа быў тут!”

Сам Генадзь Давыдзька заявіў, што прыяжджаў толькі, каб папрасіць прабачэньня за тое, што заняты ў тэатры.

У Валянціны Палевіковай, якая таксама балятуецца па Купалаўскай акрузе і сёньня таксама прыйшла ў госьці да студэнтаў, мае свой адказ на пытаньне, чаму пры поўным аншлягу спэктакль сарваўся . Яна лічыць, што ўсё зьмянілася, калі яе пабачылі ў актавай зале.

(Палевікова: ) “Спужаліся арганізатары, што сустрэча пройдзе не па тым сцэнары, па якім сказалі яе праводзіць”.

Валянціна Палевікова паведаміла, што прыйшла каб заклікаць студэнтаў не ісьці на датэрміновае галасаваньне і раздаць свае перадвыбарчыя ўлёткі.

Дырэктар студэнцкага гарадку Анатоль Казбан не пажадаў патлумачыць для Радыё Свабода, чаму ён адмяніў сустрэчу кандыдатаў з выбаршчыкамі.

Паводле выбарчага кодэксу акруговыя камісіі мусяць аказваць роўную падтрымку кандыдатам ў арганізацыі іх сустрэч з выбаршчыкамі. Між тым кандыдат ад апазыцыі Валянціна Палевікова заяўляе, што зьвесткі пра сустрэчу Генадзя Давыдзькі са студэнтамі тэхналягічнага ўнівэрсытэту ад яе ў камісіі замоўчваліся. А аа ўнівэрсытэце на просьбу арганізаваць такую ж сустрэчу ёй адмовілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG