Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Гарадзеншчыне без тлумачэньня прычынаў затрымалі кандыдата ў дэпутаты


Сяргей Астраўцоў, Горадня Кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Мілінкевіча сёньня ў Шчучыне затрымала міліцыя. Ён балятуецца ў 62-й Шчучынскай акрузе, і праводзіў сустрэчу з жыхарамі вул. Заводзкай у райцэнтры.

Міліцыянты склалі на яго пратакол, напісаўшы, што ён нібыта парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і яго запрасілі прайсьці ў райаддзел міліцыі. Спадар Мілінкевіч у 18.40 паведаміў па тэлефоне нашаму карэспандэнту, што міліцыянты складуць канчатковы пратакол і заўтра будзе суд за парушэньне адміністрацыйнага кодэксу.

Міліцыя шукала нагоды, каб скласьці пратакол на Мілінкевіча. Учора ўсе ягоныя сустрэчы з выбаршчыкамі ў шчучынскіх падворках запісваў на відэа падпалкоўнік міліцыі.

Разам зь Мілінкевічам у 62-й акрузе балятуецца памочнік прэзыдэнта па Гарадзенскай вобласьці Вінцэнты Казяк. Ён раней кіраваў Шчучынскім райкамам КПБ, а пазьней — райвыканкамам.
XS
SM
MD
LG