Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Абхазіі ЦВК зацьвердзіла вынікі галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах


СУХУМІ. У Абхазіі Цэнтральная выбарчая камісія зацьвердзіла вынікі галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах ва ўсіх раёназ Абхазіі, апрача Гальскага. Паўторнае галасаваньне у гэтым раёне прызначанае на 17 кастрычніка. Паводле афіцыйных зьвестак, наперадзе – кандыдат ад апазыцыі Сяргей Багапш. Прэзыдэнт Абхазіі Уладзіслаў Ардзінба адправіў у адстаўку прэм’ер-міністра Рауля Хаджымбу – аднога з асноўных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Пра прычыны адстаўкі не паведамляецца. Новым прэм’ерам прызначаны былы мэр Сухумі Надар Хашба.
XS
SM
MD
LG