Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абвешчаныя ляўрэаты Нобелеўскай прэміі у хіміі за гэты год


СТАКГОЛЬМ. Абвешчаныя ляўрэаты Нобелеўскай прэміі у хіміі за гэты год – гэта двое навукоўцаў з Ізраілю – Аарон Цэхановэр і Абрам Гэршка і амэрыканскі навукоўца Ірвін Роўз. Каралеўская Акадэмія навук Швэцыі абвесьціла, што трое гэтых навукоўцаў былі першапраходцамі у досьледах, якія тлумачаць імунную сыстэму чалавечага арганізма. Абодва ізраільскія навукоўцы працуюць у Хайфе. Абрам Гэршка паходзіць з Вугоршчыны. Ірвін Роўз – з Каліфарнійскага унівэрсытэту.
XS
SM
MD
LG