Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне Л.Гаравы заклікае “Пяцёрку+” зьняць альтэрнатыўных кандыдатаў


Браніслава Станкевіч, Віцебск У сваёй заяве кандыдат ў дэпутаты па Шумілінскай акрузе №32 Леанід Гаравы прапануе старшыням партый, якія ўваходзяць у Народную кааліцыю “Пяцёрка плюс”, “тэрмінова прыняць рашэньне аб захаваньні ў акругах адзінага кандыдата ад пратэстнага электарату па крытэрыях вядомасьці, арганізаванасьці і прафэсійнасьці каманд кандыдатаў, актыўнасьці агітацыйнай кампаніі”.

Спадар Гаравы абгрунтоўвае сваю прапанову неабходнасьцю захаваньня арганізацыйнага адзінства кааліцыі, дэманстрацыі здольнасьці апазыцыйных партый Беларусі дамаўляцца аб адзіным кандыдаце, як на гэтых выбарах, так і на наступных прэзыдэнцкіх.

На ягоную думку, рэфэрэндум 17 кастрычніка хутчэй за ўсё завершыцца згодна са сцэнарам уладаў, але наперадзе – значна больш адказная кампанія 2006 году. Таму ад здольнасьці захаваць адзінага кандыдата ў акругах цяпер залежыць давер да дзеяньняў апазыцыйных палітыкаў у наступных кампаніях як беларускага грамадзтва, так і сусьветнай супольнасьці.
XS
SM
MD
LG