Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як доўга па-за межамі Рады Эўропы будзе заставацца Беларусь — адзіная краіна Эўропы, якая туды не ўваходзіць?


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць На гэтым тыдні Манака стала сябрам Рады Эўропы. Як доўга па-за межамі гэтай арганізацыі будзе заставацца Беларусь? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да жыхароў Жодзіна.

(Спадар Віктар: ) “Я чуў пра гэта ад асобных людзей, што Беларусь такая-сякая. Нейкая зайдрасьць ёсьць. Я вось працую на Беларускім аўтамабільным заводзе. Прадукцыя наша ідзе амаль ва ўсе краіны СНД. Нават заказваюць Карэя, Віетнам. Таму я лічу, што наша Беларусь будзе квітнець”.

(Спадарыня Валянціна: ) “Магчыма, там нейкія крытэры ёсьць, да якіх гэтая краіна яшчэ не дацягнулася”.

(Спадар Валянцін: ) “Я ня ведаю нават. Нешта ім не падабаецца ў нас. Вось што я магу сказаць”.

(Спадарыня Алена: ) “А ці трэба гэта нам? Нам, па-мойму, гэта не патрэбна. Тая ж самая Расея, навошта яна нам?”

(Спадар Міхаіл: ) “Я лічу, што ў нас вельмі розныя мэнталітэты”.

(Спадар Анатоль: ) “Цяжка сказаць. Мне падаецца, што ў гэтым вінаваты ўрад. Мы не павінны быць па-за Эўропай, таму што мы ў Эўропе. Мы павінны абавязкова быць у Эўропе. У іх супольнасьці. Але ўрад наш гне крыху ў іншы бок”.

(Карэспандэнт: ) “А як чалавека вас такая сытуацыя крыўдзіць?”

(Спадар Анатоль: ) “Як яны ставяцца да народу, то крыўдзіць. А як да ўраду, то не. Нас павінны паважаць гэтак жа, як паважаюць немцаў, французаў”.

(Спадар Валянцін: ) “Трэба, каб мы ўвайшлі — і ўвойдзем. Нават у гэтым упэўнены”.

(Карэспандэнт: ) “А што для гэтага трэба зрабіць?”

(Спадар Валянцін: ) “Трэба дамовіцца. З усімі краінамі знайсьці каналы для дамоўленасцяў. І тады, як мне падаецца, будзе ўсё нармалёва”.

(Спадар Аляксандар: ) “Уся праблема з-за Амэрыкі. Усе ня любяць. Таму што Лукашэнка з прама з калгасу патрапіў у прэзыдэнты. І ўсім гэта папярок горла”.

(Спадар Зьміцер: ) “Гэтага ня хоча Лукашэнка. Пакуль Лукашэнка пры ўладзе, мы не аб’яднаемся”.

(Карэспандэнт: ) “Як доўга Беларусь будзе знаходзіцца па-за межамі Рады Эўропы?”

(Спадар Алесь: ) “Цяжкае пытаньне”.

(Спадарыня Вера: ) “Нейкія зьмены мусяць быць. Павінны ў нас быць паляпшэньні”.

(Карэспандэнт: ) “А вы хочаце, каб Беларусь была ў Эўропе?”

(Спадарыня Вера: ) “Хачу. Трэба так: прыйшоў да суседа, пазычыў кавалак хлеба і аддаў. Гэтак жа і я, напрыклад, паехала ў Нямеччыну — і прыехала”.

(Спадарыня Валянціна: ) “У цяперашні час краіны павінны аб’ядноўвацца. Бо адзін чалавек, як кажуць, у полі ня воін. А краіна адна ў сьвеце таксама існаваць ня можа”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG