Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапагандысцкія акцыі супраць апазыцыйных кандыдатаў у Гомелі – падробленыя ўлёткі


Казімер Яноўскі, Гомель У Гомелі супраць апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту выкарыстоўваецца “чорны піяр” у выглядзе падробных улётак.

У Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай акрузе №34 ад імя кандыдата ад Партыі БНФ Васіля Раманава распаўсюдзілі сотні ўлётак невялікага фармату. Зьлева ўверсе ўлёткі — даўнішні партрэт кандыдата Раманава, справа — лягатып “Пяцёркі плюс”. Унізе пазначана, што ўлёткі надрукаваныя на ксэраксе БНФ, наклад 1000 асобнікаў. Тэкст улёткі крыху супярэчлівы, але зь яе вынікае, што народная кааліцыя й кандыдат асабіста кажуць рэфэрэндуму: “Так”.

Сам кандыдат Раманаў распаўсюд падробных улётак пакамэнтаваў наступным чынам:

(Раманаў: ) “Усё гэта, канечне, правакацыя. Людзей уводзяць у зман. Ні “Пяцёрка плюс”, ні Партыя БНФ, ні я асабіста трэцяга тэрміну Лукашэнкі не падтрымліваем”.

Некаторыя назіральнікі схільны лічыць, што правакацыйныя ўлёткі могуць стацца падставаю для ператрусаў апазыцыйных актывістаў. У Юбілейнай выбарчай акрузе №33 кандыдата ад АГП Алеся Карніенку падтрымлівае шмат студэнтаў. У прыватнасьці, з унівэрсытэту транспарту ды ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны. Тыя студэнты, што зьяўляюцца даверанымі асобамі кандыдата Карніенкі, зьвярнуліся ў свае рэктараты з просьбаю дазволіць вольнае наведваньне заняткаў на час вядзеньня перадвыбарчай агітацыі за кандыдата. Аднак такіх дазволаў студэнты не атрымалі.
XS
SM
MD
LG