Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паласе Газы забітыя 7 палестынцаў


ГАЗА. Як найменей сямёра палестынцаў загінулі сёньня у выніку перастрэлак з ізраільскімі вайскоўцамі у Паласе Газы і на Заходнім беразе Ярдану. У ліку забітых -- трое палестынскіх ваяўнікоў, у іх ліку апазнаны сябра групоўкі “Хамаз”, якія пачалі перастрэлку у ізраільскім паселішчы і забілі тайванца, які працаваў на ферме. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон заявіў, што ён будзе выконваць абавязацельствы паводле мірнага пляну “дарожная мапа”. У Радзе Бясьпекі ААН ЗША наклалі вэта на рэзалюцыю, якая патрабуе спыненьня ізраільскай баявой апэрацыі у Паласе Газы. ЗША назвалі праект рэзалюцыі, прапанаванай арабскімі краінамі, “незбалансаваным”.
XS
SM
MD
LG