Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апошні дзень перадвыбарчай кампаніі у Афганістане


КАБУЛ. Адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты Ахман Зія Масуд ледзьве выратаваўся у часе бомбавага нападу на яго транспартны канвой на паўночным усходзе Афганістану. Пацярпелых няма. Напад адбыўся у вапошні дзень перадвыбарчай кампаніі – прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 9 кастрычніка. На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць 18 кандыдатаў, фаварытам лічыцца цяперашні прэзыдэнт краіны Хамід Карзай. Карзай сёньня у сваім выступе у Кабуле сказаў, што гэтыя выбары вызначаць лёс Афганістану “на стагодзьдзі” – гэта першыя дэмакратычныя выбары у гісторыі краіны.
XS
SM
MD
LG