Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае тэлебачаньне паказвае, як галасаваць “за” на рэфэрэндуме, а таксама іншыя варыянты, якія робяць бюлетэнь несапраўдным


Юры Сьвірко, Менск Перад кожным выпускам тэленавінаў БТ пачало паказваць ролік, які дэманструе варыянты абыходжаньня зь бюлетэнем на рэфэрэндуме 17 кастрычніка.

Працытаваўшы прапанаванае Аляксандрам Лукашэнкам пытаньне, голас намесьніка дырэктара АТН Юрыя Гроерава кажа:

(Гроераў: ) “Пастаўце любы знак у квадраце пад словам “за”. Бюлетэнь, у якім знак пастаўлены ў двух квадратах, прызнаецца несапраўдным. Бюлетэнь, у якім знак не прастаўлены ні ў адным з квадратаў, таксама прызнаецца несапраўдным”.

На гэтым ролік заканчваецца. Як галасаваць “супраць”, БТ не паказвае ды ўвогуле ня згадвае гэтай законнай магчымасьці. Нават у самім тэксьце бюлетэня, што дэманструецца на экране, падаецца інструкцыя галасаваць “за”.
XS
SM
MD
LG