Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская асацыяцыя журналістаў засталася адным з трох кандыдатаў на Сахараўскую прэмію Эўрапарлямэнту


Юры Сьвірко, Менск

БАЖ разам з выкрадзенай у 2002 годзе калюмбійскай парлямэнтаркай Інгрыд Бэтанкур і парай расейскіх праваабаронцаў былі абраныя з адзінаццаці кандыдатаў. Прэмія імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”, якая складае 50 тысяч эўра, будзе ўручаная на сьнежаньскай сэсіі Эўрапарлямэнту.

Аднак да гэтага павінна прайсьці яшчэ адно паседжаньне кіраўнікоў фракцыяў Эўрапейскага парлямэнту, на якім і будзе канчаткова вызначаны ляўрэат Сахараўскай прэміі. Сярод тых кандыдатаў на яе, якія не прайшлі ў фінал, былі экс-прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал, расейскі дзіцячы доктар Леанід Рашаль, міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў”.
XS
SM
MD
LG