Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У самалёце авіякампаніі Lufthansa бомбу не знайшлі


ЕРУСАЛІМ. Пасажырскі самалёт авіякампаніі Lufthansa быў вымушаны зьдзейсьніць тэрміновую пасадку на кіпрскім лётнішчы пасьля таго, як ў Франкфурце і Бэрліне прадстаўнікі кампаніі атрымалі інфармацыю аб тым, што ў самалёце закладзеная бомба. Самалёт, усе 330 пасажыраў, 16 сябраў экіпажу і іхны багаж былі дакладна спраўджаныя, але ніякіх выбуховых прыстасаваньняў не было знойдзена. Пасьля гэтага самалёт у эскорце ізраільскіх зьнішчальнікаў пасьпяхова прызямліўся ў Ерусаліме. Цягам тыдня, падобныя выпадкі ў Эўропе здараліся ўжо 5 разоў.
XS
SM
MD
LG