Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзярждэпартамэнт ЗША лічыць ракетную прграму Ірану небясьпечнай


ТЭГЕРАН. Іран ужо мае ракету з радыюсам дзеяньня 2 тысячы кілямэтраў, - заявіў былы прэзыдэнт гэтай краіны, уплывовы палітык Акбар Хашэмі Рафсанджані. Гэта значыць, што Ізраіль і частка паўднёва - усходняй Эўропы знаходзяцца ў межах дасягальнасьці іранскіх баявых ракетаў. Раней было вядома, што Іран мае ракеты з радыюсам толькі 1 300 кілямэтраў. Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Адам Элэлі заявіў, што іранская ракетная праграма ёсьць сур’ёзнай пагрозай для Блізкага Ўсходу.
XS
SM
MD
LG