Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамід Карзай заклікаў аўганцаў узяць удзел у выбарах


КАБУЛ. У Аўганістане застаецца ўсяго некалькі дзён да прэзыдэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў гэтую суботу. У краіне зробленыя дадатковыя захады ў бясьпецы. Аўганскі лідэр Хамід Карзай у часе перадвыбарчага мітынгу заклікаў суайчыньнікаў узяць удзел у выбарах: (Карзай) “Які б кандыдат ня выйграў гэтыя выбары, мы павінны прызнаць яго нашым прэзыдэнтам, супрацоўнічаць зь ім. Браты і сёстры, рабіце свой выбар свабодна. Ніякага ўціску няма”.
XS
SM
MD
LG