Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прэм’ер кажа, што ўмовы паставак газу ў Беларусь у наступным годзе яшчэ ня ўзгодненыя, а Лукашэнка кажа, што “газ будзе заўжды”


Юры Сьвірко, Менск Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў пасьля маскоўскага паседжаньня Савету міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі заявіў, што ўмовы паставак і транзыту расейскага газу празь беларускую тэрыторыю на 2005 год пакуль ня ўзгодненыя.

(Фрадкоў: ) "Мы ня перадвызначылі пакуль вынік гэтых перамоваў – выказалі свае меркаваньні на гэты конт”, – заявіў спадар Фрадкоў і дадаў, што бакі пакінулі магчымасьць дамаўляцца кампаніям “Газпром” і "Белтрансгаз".

Варта адзначыць, што ў гэты ж дзень раней Аляксандар Лукашэнка, знаходзячыся ў Віцебскай вобласьці, выказаў упэўненасьць, што Беларусь заўсёды будзе забясьпечаная газам. “Газ будзе заўжды. Мы на гэта ня проста разьлічваем – мы ў гэтым упэўненыя. Пытаньне ў іншым – па якой цане?”

Сёлета ў лютым Расея на некалькі гадзін цалкам спыніла пастаўкі газу ў Беларусь, бо год таму на перамовах пра газавыя пастаўкі “Газпром” і “Белтрансгаз” дамовіцца не змаглі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG