Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве шукалі “зброю і наркотыкі” ў даверанай асобы дэмакратычнага кандыдата


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць 5 кастрычніка ў Барысаве міліцыянты правялі ператрус у гаражы і спрабавалі знайсьці зброю ў кватэры Юрыя Шапчыца, які ёсьць даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Гарбачова.

Паводле спадара Шапчыца, ператрус у яго гаражы пачаўся раніцай.

(Шапчыц: ) “Без дваццаці дзевяць каля гаража стаіць машына. З машыны выйшлі два хлопцы. Яны прыходзяць і кажуць, што павінны агледзець гараж. Яны кажуць, што паступіў сыгнал пра крадзеж у каапэратыве. Потым сказалі: будзем шукаць у гаражы наркотыкі й зброю”.

Ператрус быў санкцыянаваны барысаўскім пракурорам. У выніку ў гаражы знайшлі 283 асобнікі апазыцыйнай газэты “Неделя”, на распаўсюд якой былі дакумэнты. Тым ня менш, міліцыянты канфіскавалі наклад, пасьля чаго спрабавалі зайсьці ў кватэру Юрыя Шапчыца. Аднак, паводле словаў гаспадара, патрапіць туды перашкодзілі суседзі й прадстаўнікі барысаўскай грамадзкасьці. Як лічыць пацярпелы, дзеяньні міліцыянтаў сталі наступствам яго актыўнай працы на карысьць Віктара Гарбачова, які балятуецца ў адной акрузе са старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Леанідам Козікам. А вось меркаваньне на гэты конт спадара Гарбачова:

(Гарбачоў: ) “Народ у асноўнай сваёй масе мяне актыўна падтрымлівае. І я перакананы ў перамозе над гэтай уладай. Яны зразумелі, што мяне трэба здымаць. Пачынаюць з давераных асобаў. На ўсіх сходах ён задае складаныя пытаньні Козіку, якія яму не падабаюцца, і Козік на яго крычыць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG