Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоўца аштрафавалі за незаконны распаўсюд улётак пасьля звароту “пільных” грамадзянаў


Марыя Ўсьціновіч, Шклоў У Шклове адміністрацыйная камісія разгледзела справу Аляксандра Шчарбака, які цяпер кіруе выбарчым штабам кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ у Шклоўскай выбарчай акрузе Рыгора Кастусёва.

Аляксандар Шчарбак аштрафаваны шклоўскай адміністрацыйнай камісіяй на пяць базавых велічыняў (гэта 95 тысяч рублёў) за незаконны распаўсюд друкаваных матэрыялаў. Ён распавёў, што да ўладаў зьвярнуліся два пільныя супрацоўнікі шклоўскай тэлевізійнай майстэрні й паведамілі, што Аляксандар Шчарбак пакінуў у іх улёткі руху “Зубр” і кааліцыі “5+”.

Пасьля гэтага ў кватэры актывіста быў зроблены ператрус, і хаця міліцыянты не знайшлі незаконных друкаваных матэрыялаў, адміністрацыйная камісія вырашыла накласьці на Аляксандра Шчарбака максымальнае пакараньне, прадугледжанае за незаконныя выраб і распаўсюд прадукцыі масавай інфармацыі.

Сам Шчарбак абвяргае абвінавачаньне ў правапарушэньні й наступным чынам камэнтуе сытуацыю:

(Шчарбак: ) “Проста на іх націснулі, і яны заўтра напішуць на цябе, на каго заўгодна. Па двух наветах яны заўтра мне і 58-ы артыкул, ці па тундры. 1937 год вяртаецца”.

Аляксандар Шчарбак мае намер абскардзіць рашэньне адміністрацыйнай камісіі ў судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG