Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы камісар па зьнешніх дачыненьнях Эўрапейскага Зьвязу: "Расея здраджвае дэмакратыі"


БРУСЭЛЬ. Новы камісар па зьнешніх дачыненьнях Эўрапейскага Зьвязу, Бэніта Фэрэра-Уолднэр, заявіла сёньня, што Расея “здраджвае” дэмакратыі і што Эўразьвяз мае нагадаць Маскве пра гэта. Бэніта Фэрэра-Уолднэр сказала пра гэта на слуханьнях у камітэце замежных справаў у Эўрапарляманце. Паводле яе, “цалкам відавочная” рэгрэсія дэмакратыі у Расеі, і Эўразьвяз мае гаварыць “адкрыта і шчыра” з Масквой, але абыходзіцца з Расеяй як з раўназначным партнэрам. Новы камісар па зьнешніх дачыненьнях Эўрапейскага Зьвязу таксама сказала, што Эўразьвяз павінны зьменшыць напружанасьць адносна Іраку і палепшыць дачыненьні з ЗША, а адносна Блізкага Усходу – Эўразьвяз мае “стаць плячо да пляча з ААН, ЗША і Расеяй, каб прынесьці мір у рэгіён”.
XS
SM
MD
LG