Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран мае ракеты з радыюсам дзеяньня 2 000 км


ТЭГЭРАН. Афіцыйнае іранскае інфармацыйнае агенцтва “ІРНА” працытавала былога прэзыдэнта краіны Акбара Хашэмі Рафсанджані, які заявіў што Іран мае цяпер ракеты з радыюсам дзеяньня 2 000 км. Такія ракеты здольныя дасягнуць Ізраіль і паўднёва-усходнюю Эўропу. У жніўні Іран рабіў выпрабаваньні мадыфікаванай ракеты “Шахаб-3”. Папярэдняя вэрсія ракеты мела даўжыню палёту 1 300 км, то бок таксама тэарытычна магла дасягнуць Ізраіль.
XS
SM
MD
LG