Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адказаць "так" на рэфэрэндуме цяпер гатовыя 37% ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў, сьцяврджае цэнтар Левады


Віталь Цыганкоў, Менск Ад 15 да 21 верасьня знакаміты расейскі аналітычны цэнтар Юрыя Левады правёў у Беларусі дасьледаваньне грамадзкай думкі. Людзям прапаноўвалі адказаць на пытаньне, якое пастаўленае на рэфэрэндум, што мае адбыцца 17-га кастрычніка.

Нагадаем, пытаньне гучыць наступным чынам: "Ці дазваляеце Вы першаму Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку ўдзельнічаць ў якасьці кандыдата на Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у выбарах Прэзыдэнта, і ці прымаеце частку першую артыкулу 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: "Прэзыдэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на падставе ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і наўпростага выбарчага права таемным галасаваньнем?"

Такім чынам, 48% апытаных сацыёлягамі адказалі на гэтае пытаньне станоўча, 37% – выказаліся супраць, 15% – не далі свайго адказу.

Прыблізна 76% апытаных заявілі, што зьбіраюцца прыйсьці на парлямэнцкія выбары й рэфэрэндум. Атрымліваецца, што ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў за вынесенае на рэфэрэндум пытаньне цяпер гатовыя прагаласаваць каля 37%.

Вось як пракамэнтаваў гэтыя дадзеныя для беларускай Свабоды дырэктар цэнтру Юры Левада.

(Левада: ) “Ад колькасьці прысутных на галасаваньні Аляксандр Лукашэнка, відаць, набярэ большасьць. Але наколькі я ведаю, паводле беларускага заканадаўства ў такіх пытаньнях патрабуецца большасьць ад усіх выбаршчыкаў. Вось гэтай большасьці пакуль няма. Ад колькасьці ўсіх выбаршчыкаў фармулёўку рэфэрэндуму гатовыя падтрымаць каля 37%. Зразумела, што сытуацыя можа яшчэ зьмяніцца, таму мы гаворым пра гэта даволі асьцярожна. Фармулёўка, якая будзе ў бюлетэні, зразумела, вельмі супярэчлівая, мудрагелістая, вельмі падобная на апошні савецкі рэфэрэндум. Але што ёсьць – то ёсьць. І правілы прафэсійныя ў тым, каб пытацца людзей па той фармулёўцы, якая ўключаная ў працу”.

“Цэнтар Левады” за час, які застаўся да галасаваньня, мяркуе правесьці яшчэ адно апытаньне ў Беларусі. Нагадаем, аднак, што паводле беларускага заканадаўства, пасьля 5-га кастрычніка публікацыя ў беларускіх мэдыях дадзеных сацыялягічных апытаньняў забароненая.

• Дэталёвыя вынікі апытаньня на сайце levada.ru
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG