Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 5 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 5 кастрычніка

“Сялянская праўда”, 1924 год:

“На Магілёўскі вокруг, у сучасных яго межах, школьная сетка ўжо ўложана і зроблены каштарыс на 1924/25 г. На тэрыторыі вокругу ў мінуўшым годзе было ўсяго 445 вясковых школ (камплектаў 532), у наступным жа годзе па новай сетцы школ лічыцца 476 (кампл. 643). Укамплектаваньне зараз будзе закончана. Падручнікі атрыманы і разьдзяляюцца. У першых групах вясковых школ заняткі распачнуцца ў беларускай мове. Настаўніцтва вясковае да гэтае працы падрыхтавана праз курсы і гурткі на мясцох”.

“Вечерний Минск”, 1974 год:

“У праграмах Беларускага тэлебачаньня за верасень гэтага году прамільгнулі назвы некаторых перадачаў з дапіскай: “Пробная каляровая”. Усьлед за Масквой, Ленінградам, Кіевам, шэрагам іншых гарадоў краіны каляровыя перадачы пайшлі ў эфір са сталіцы нашай рэспублікі – Менску. Віталь Чанін, намесьнік старшыні Дзяржкамітэту Савету Міністраў БССР па тэлебачаньні й радыёвяшчаньні, сказаў з гэтай нагоды: “Мы разглядаем каляровае тэлебачаньне, якое ўжо само па сабе спрыяе эмацыйнаму ўспрыняцьцю адлюстраваньня, набліжае экран да рэальнага жыцьця, як сродак рэзкага паляпшэньня зьместу нашых перадачаў, выбару тэмы, распрацоўкі яе”.

“Звязда”, 1994 год:

“І па сённяшні дзень пакуль застаюцца загадкавымі прычыны катастрофы ў Балтыйскім моры “Эстоніі”, якая забрала больш за 800 (а па некаторых звестках нават больш за 1100) чалавечых жыццяў… Учора карэспандэнт “Звязды” звязаўся з Генеральным консулам Беларусі ў Эстоніі Міхаілам Саўчанкам. Па яго словах, лёс беларускі пакуль невядомы, яна лічыцца без вестак прапаўшай. Муж жанчыны (дарэчы, швед), да якога яна і накіроўвалася ў ракавы дзень, выехаў на месца здарэння, дзе разам з пошукавай групай спрабуе высветліць сітуацыю… Сама жанчына апошнім часам працавала ў Мінску ў інфармацыйным бюро адной з фірмаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG