Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багдад і Масул: 26 чалавек ахвярамі выбухаў


БАГДАД. У Багдадзе і Масуле ў выніку выбухаў аўтамабіляў ўчора загінулі прынамсі 26 чалавек, а больш за 100 былі параненыя. Між тым у ірацкім горадзе Эль-Фалуджа ў выніку ўдараў амэрыканскай авіяцыі забітыя некалькі паўстанцаў. Адзін зь мясцовых лекараў заявіў: (Лекар) “Да нас прывозяць забітых і параненых. На гэты момант забітыя прынамсі 4 чалавекі, а 12 параненыя. Колькасьць пацыентаў увесь час павялічваецца. Ёсьць таксама ахвяры сярод мірнага насельніцтва – жанчыны і дзеці”. Тым часам сілы кааліцыі працягваюць вайсковую апэрацыю ў горадзе Самарра – амэрыканскія і ірацкія жаўнеры ўжо кантралююць большую частку гораду. Паведамляецца, што цягам двух дзён там загінулі больш за 100 ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG