Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спатканьне Рады Бясьпекі ААН у справе сытуацыі ў Газе


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН сустрэлася на тэрміновым паседжаньні каб абмеркаваць ізраільскую вайсковую апэрацыю ў паласе Газа. Алжыр – адзіная арабская дзяржава ў Радзе Бясьпекі – прапанавала рэзалюцыю з заклікам да Ізраілю адклікаць сваё войска з Газы, дзе цягам тыдня забітыя ня меней за 65 палестынцаў. Апэрацыя пачалася пасьля таго, як ад палестынскай ракеты загінулі двое ізраільскіх дзяцей у горадзе Сдэрот. У часе паседжаньня амбасадар ЗША Джон Дэнфорт выступіў з крытыкай алжырскай рэзалюцыі, заявіўшы, што пасьля двух гадоў замахаў з боку палестынцаў, такі адказ Ізраілю ня быў пазбаўлены сэнсу. Між тым міністар абароны Ізраілю Машэ Ялон папярэдзіў, што ягоныя падначаленыя могуць застацца ў паласе Газа на некалькі тыдняў. Палестынскі прэм’ер Ахмэд Карэй з гэтай нагоды сказаў: (Карэй) “Гэта жахлівы напад – практычна працягваецца тактыка зьнішчэньня палестынскага народу і жудаснай дыскрымінацыі. Яны наносяць удары па мірным насельніцтве і населеным пунктам, такім, як лягэр уцекачоў Джабалія, які ёсьць адным з найбольш густанаселеных месцаў у сьвеце”
XS
SM
MD
LG