Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча ўзмацніць супрацоўніцтва з расейскім войскам


Ул. інф. Сёньня вакол нас ніхто ня можа зраўняцца паводле баяздольнасьці з нашым войскам – такую заяву зрабіў сёньня Аляксандар Лукашэнка, падводзячы вынікі вучэньняў “Шчыт Айчыны 2004”.

Кіраўнік дзяржавы тым ня менш падкрэсьліў, што трэба мацаваць сумесную беларуска-расейскую групоўку. У яе склад уваходзіць беларускае войскі, а таксама расейскія войскі маскоўскай памежнай акругі. Паводле Лукашэнкі апошнім часам зьявіліся і расейскія прапановы па ўмацаваньні гэтай групоўкі.

Кіраўнік дзяржавы таксама выключыў, што ў бліжэйшы час беларускія вайскоўцы будуць браць удзел у міратворчых апэрацыях за межамі краіны.

Лукашэнка заявіў пра жаданьне аднавіць ранейшы ваенна-прамысловы комплекс. “Калі Расея на гэта пойдзе”, – дадаў ён, – “нам гэта будзе зрабіць значна прасьцей. Калі ў Расеі сёньня няма такой задачы, то нам шмат што давядзецца мадэрнізаваць на месцы”.
XS
SM
MD
LG