Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да канца 2004 у Беларусі не павінна быць больш за 2% беспрацоўных – загадаў Лукашэнка


Да канца 2004 году ў Беларусі не павінна быць больш за 2 працэнты беспрацоўных, – пра гэта на нарадзе з чальцамі ўраду заявіў сёньня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Паводле Лукашэнкі, вакансіяў у краіне цяпер больш, чым беспрацоўных. Беларускі прэзыдэнт сказаў пра магчымасьць прыняцьця мераў для стымуляваньня карыснай для грамадзтва працы.

У ходзе нарады чарговы раз гучала інфармацыя пра падвышэньне з 1 лістапада заробкаў ды іншых сацыяльных выплат. “Будуць значныя зрухі. Людзі скажуць нам дзякуй”, – сказаў Лукашэнка.

Паводле намесьніка прэм’ер-міністра Ўладзімера Дражына, сярэдняя пэнсія з 1 лістапада складзе 180 тысяч рублёў.

На сераду, 6 кастрычніка, заплянавана маштабная нарада Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі ўладнай вэртыкалі. Як чакаецца, у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў нарады будуць сацыяльныя пытаньні.
XS
SM
MD
LG