Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарчая камісія вынесла папярэджаньне рэдактару “Барысаўскіх навінаў”


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць 4 кастрычніка акруговая выбарчая камісія вынесла папярэджаньне кандыдату ў дэпутаты па Барысаўскай выбарчай акрузе №77 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Анатолю Букасу.

Анатоль Букас – выдавец і рэдактар вядомай у рэгіёне незалежнай газэты “Барысаўскія навіны”. Менавіта ягоная праца ў гэтым выданьні й стала прычынай папярэджаньня.

Паводле сяброў камісіі, рэдактар, які балятуецца ў Палату прадстаўнікоў, мусіў пайсьці ў адпачынак. А вось што мяркуе на гэты конт спадар Букас:

(Букас: ) “Я як рэдактар газэты падпісаў нумар у друк. У выходных дадзеных стаіць маё прозьвішча”.

(Карэспандэнт: ) “Гэта супярэчыць выбарчаму заканадаўству?”

(Букас: ) “Ёсьць тут супярэчаньні закону аб друку і выбарчага кодэксу. Рэч у тым, што прадпрымальнік мае права выступаць як выдавец і заснавальнік газэты. Таму я ня маю права ня ставіць свайго прозьвішча ў газэце як рэдактар. Паколькі тады міністэрства друку мне вынесе папярэджаньне. Паколькі прадпрымальнік павінен быць адначасова і заснавальнікам, і выдаўцом, і галоўным рэдактарам газэты”.

Кандыдат у дэпутаты Анатоль Букас зьбіраецца абскардзіць вынесенае папярэджаньне.
XS
SM
MD
LG