Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль гатовы працягваць апэрацыі у Паласе Газы


ГАЗА. Кіраўнік ізраільскага войска заявіў, што Ізраіль гатовы працягваць апэрацыі на поўначы Паласы Газы цягам тыдняў, калі спатрэбіцца – пакуль ня будзе вырашаная праблема палестынскіх ракетных нападаў на ізраільскую тэрыторыю. У Паласе Газа у лягеры уцекачоў Джабалія загінулі як найменей чацьвёра палестынцаў у выніку удараў ізраільскай авіяцыі. Раней быў забіты адзін з актывістаў групоўкі “Хамаз”. Цягам апошніх некалькіх дзён у Паласе Газы былі забітыя болей за 60 палестынцаў і пяцёра ізраільцянаў. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў абодва бакі спыніць гвалт.
XS
SM
MD
LG