Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавы антыкамуністычны мітынг у Сэуле


СЭУЛ. У цэнтры сталіцы Паўдзённай Карэі сёньня каля 100 000 чалавек узялі удзел у антыкамуністычным мітынгу. Дэманстранты палілі сьцягі Паўночнай Карэі і пратэставалі супроць рэжыму Пхэньяну і яго ядзерных праграмаў, якія, як падазраецца Паўночная Карэя распрацоўвае у ваеных мэтах. У дэманстрацыі бралі удзел пераважна людзі старэйшага узросту, у тым ліку ветэраны Карэйскай вайны. Былі сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй, як найменей 10 чалавек параненыя.
XS
SM
MD
LG