Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцэ-прэзыдэнт Ірану, вядомы прыхільнік рэформаў, заявіў пра сваю адстаўку


ТЭГЭРАН. Адзін з найбольшых прыхільнікаў рэформаў ва ўрадзе Ірану, віцэ-прэзыдэнт Махамэд Алі Абтахі, заявіў пра сваю адстаўку. Ён заявіў у інтэрвію студэнцкаму інфармацыйнаму агенцтву “ІСНА”, што немагчыма працаваць разам з прыхільнікамі жорсткай лініі, якія кантралююць парлямант ад вясны гэтага году. Заява іранскага віцэ-прэзыдэнта з’явілася праз дзень пасьля імпічмэнту іншага прыхільніка рэформаў у іранскім урадзе – міністра транспарту Ахмада Харама, якога зьвінавацілі у карупцыі і злоўжываньні уладай. Прэзыдэнт Ірану Махамэд Хатамі павінны яшчэ пацьвердзіць адстаўку.
XS
SM
MD
LG